Штрафы за пікет ля амбасады Літвы ў Менску

2010 2010-03-11T18:25:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевыя актывісты, затрыманыя за акцыю пратэсту 10 сакавіка ля будынка амбасады Літвы ў Менску, пакараныя штрафамі. Судовыя працэсы па адміністратыўных справах Максіма Вінярскага, Паліны Кур’яновіч і Паліны Дзякавай прайшлі 11 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну. Ноч да суду яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул.Акрэсціна.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце суддзя Чацвярткова аштрафавала Паліну Дзякаву на 35 базавых велічыняў (1 мільён 225 тысяч рублёў) паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП РБ, а Паліну Кур’яновіч - на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў) паводле ч.1 арт.23.34 КаАП РБ.

Максіма Вінярскага суддзя Барысёнак аштрафавала на 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў) паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП РБ - як арганізатара акцыі. 

У судзе прадстаўнікі праваахоўных органаў Шэлег і Федарынчык, якія затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі, засведчылі, што яны выехалі на выклік Габруковіча, супрацоўніка Дэпартамента аховы міжнародных прадстаўніцтваў, які папярэджваў удзельнікаў акцыі пра адміністратыўную адказнасць за правядзенне мерапрыемства перад амбасадай без дазволу. На момант затрымання актывісты згранулі транспарант і адыйшлі ад амбасады на 200 метраў.

Нагадаем, 10 сакавіка маладыя апазіцыянеры правялі акцыю пратэсту, разгарнуўшы ля будынка амбасады Літвы ў Менску на вуліцы Захарава транспарант са словамі «Не супрацоўніцтву з беларускай дыктатурай!». Такім чынам, актывісты выказалі пратэст запрашэнню Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Маладых людзей затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі напачатку ў Партызанскі РУУС Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international