Юры Чавусаў: “Працэс фармавання камісій на мясцовых выбарах стаўся нават больш важным за этап агітацыі”

2010 2010-03-11T17:05:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chavusau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Чавусаў

Юры Чавусаў

З 68 кандыдатаў ад Партыі БНФ, вылучаных ва ўчастковыя камісіі Менска, уключана толькі восем чалавек – фактычна, па адным прадстаўніку на акругу.

Не ўключаныя ва ўчастковыя камісіі Юры Чавусаў і Уладзімір Лабковіч, якія ўжо двойчы атрымалі адмовы - на ўваход у склад Менскай тэрытарыяльнай і раённых выбарчых камісій сталіцы. Такім чынам, у вядомых актывістаў БНФ атрымаўся своеасаблівы самотны хет-трык.

Менская гарадская арганізацыя партыі БНФ звярнулася ў суд Партызанскага раёна са скаргай на рашэнне адміністрацыі Партызанскага раёна Менска аб адмове кандыдатам ад партыі, якое яны лічаць неабгрунтаваным і патрабуюць адмяніць.

– Улады баяцца ўключаць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў ва ўчастковыя камісіі, бо ведаюць, што пры нармальным падліку галасоў праўладныя кандыдаты ў дэпутаты практычна не маюць шансаў перамагчы на мясцовых выбарах, па меншай меры, у сталіцы, – адзначыў Вадзім Канапацкі, намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі БНФ. – Мы гутарылі з выбаршчыкамі і пачулі шмат негатыву ў бок улады. Людзі не задаволены эканамічным становішчам, іх клапоціць, што гарадскія ўлады гадамі не вырашаюць іх праблемы.

Уключэнне сябраў іншых дэмакратычных партый у склад участковых выбарчых камісій сталіцы таксама носіць адзінкавы і фармальны характар, пры тым што гэтыя камісіі укамплектаваны не максімальнай колькасцю чалавек. Улада такім чынам паказвае, што прадстаўнікі апазіцыі ўсё ж ёсць. Праўда, рэальна паўплываць на ход падзеяў будзе немагчыма, лічаць у БНФ.

– Існуючы рэжым фармавання участковых выбарчых камісій Менска, у склад якіх улады ўключылі мінімальную колькасць дэмакратычных кандыдатаў, паказвае, што сістэма падліку галасоў не зменіцца, і галоснасць падчас выбараў не будзе дасягнутая, – заўважыў палітолаг Юры Чавусаў, які накіраваны ў суд як прадстаўнік Партыі БНФ. – Упершыню пры падрыхтоўцы да гэтых мясцовых выбараў ужо на стадыі фармавання акруговых камісій мы сутыкнуліся з тым, што ўлады пачалі прымяняць новыя інструменты ўціску на людзей. Нават некаторых з тых, каго ўключылі у склад выбарчых камісій, выклікала кіраўніцтва па іх месцы працы і запалохвала - “ці працуеш тут, ці ў камісіі”.

Зніжаючы колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях, улады памяншаюць для сябе рызыку ўзнікнення праблем падчас выбараў. Склад камісій паказвае ступень дэмакратычнасці выбарчага працэсу і дае падставу для палітычнай канкурэнцыі, так што працэс фармавання камісій на мясцовых выбарах стаўся нават больш важным этапам, чым агітацыя людзей, адзначыў палітолаг.

– Сваім зваротам у суд мы даем уладзе шанс задаволіць важны крытэрый дэмакратычнасці выбараў – празрыстасць, улічыўшы нашу прапанову дадаткова ўключыць у склад участковых камісій прадстаўнікоў БНФ, – заўважыў Юры Чавусаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international