Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Пракуратура правярае публікацыі ў газеце «Борисовские новости»

24.11.2005.

Пракуратура г. Барысава павінна даць "прававую ацэнку" некалькім артыкулам, што былі апублікаваныя ў газеце "Борисовские новости" (№№29-31 за 2005 г.), і "прыняць адпаведнае рашэнне аб мерах пракурорскага рэагавання". Адпаведнае распараджэнне прыйшло з пракуратуры Мінскай вобласці, якая, у сваю чаргу, атрымала даручэнне з Пракуратуры РБ (аддзел па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян). Пра гэта паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас 21 лістапада.

У пасланні рэспубліканскай пракуратуры гаворыцца, што Міністэрства інфармацыі па даручэнні Мінаблвыканкама прааналізавала шэраг артыкулаў на прадмет "злоўжывання свабодай масавай інфармацыі" рэдакцыяй газеты "Борисовские новости", але "не знайшло падставаў для прымянення да рэдакцыі санкцый у апаведнасці з Законам РБ "Аб друку і іншых СМІ". У той жа час, з ліста вынікае, што менавіта Міністэрства інфармацыі звярнулася ў пракуратуру з просьбай "даць прававую ацэнку" гэтым жа публікацыям.
(Гаворка ідзе пра артыкулы "Душат свободу слова", "Александра Григорьевича сменит Виктор Александрович?", "Я буду защищать власть с оружием в руках", "Белорусское чудо", "К лицу ли лавровый венок", "Бесит позиция ЕС", "Трудоустроил сыновей", "Лингвинисты" нам не нужны", "Последняя стройка коммунизма", "Дипломатический скандал", "Не допустить применения оружия", "Кремль тащит "батьку" из пекла", "Выборы без Лукашенко", "Мечта президента Лукашенко", "В Белоруссии первая леди на деревне", "Зовут в лес, а идти надо в болото", "Микола Статкевич отбыл на "химию", "Как опять не попасть в ловушку").

"Я мяркую, што на самым высокім узроўні прынята рашэнне любымі шляхамі перашкодзіць распаўсюджанню інфармацыі праз газету "Борисовские новости" для жыхароў Барысаўшчыны", - заявіў галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас у гутарцы з прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Ён нагадаў, што незадоўга да гэтага прадпрыемства "Мінаблсаюздрук" скасавала дамову з газетай на продаж у кіёсках, а некалькі дзён таму Барысаўскі раённы вузел паштовай сувязі адмовіўся заключаць з рэдакцыяй дамову на прыём і дастаўку падпісных накладаў выдання.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования