Бабруйск: Ва ўчастковыя камісіі патрапілі праўладныя вылучэнцы “з досведам”

2010 2010-03-11T13:52:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двум прадстаўнікам дэмакратычных сілаў давялося забраць свае заявы на вылучэнне ва ўчастковыя камісіі. Яўген Герасімовіч, слесар ААТ “Белшына”, вымушаны быў адмовіцца з-за ціску на яго з боку кіраўніцтва завода. А навучэнец школы алімпійскага рэзерву Мікіта Увараў адмовіўся вылучацца ў камісіі з-за патрабаванняў кіраўніцтва школы.  У абодвух выпадках вылучэнне адбывалася ад ГА БНФ “Адраджэнне”.  

Бабруйскія праваабаронцы мяркуюць, што ўсе спісы з вылучэнцамі ва ўчастковыя камісіі прайшлі праз ідэалагічны аддзел. Кандыдатуры былі зацверджаныя на паседжаннях органаў па фармаванні ўчастковых выбаркамаў, але ніхто з прысутных на іх не мог азнаёміцца са спісамі сябраў камісіяў, іх заявамі ці пратаколамі.

На цяперашні момант дакладна вядома, што па Першамайскаму раёну ва ўчастковыя камісіі мясцовыя дэмакраты не патрапілі. Грамадская актывістка Алена Мядзведзева распавяла, што на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Міхаіл Жолудаў заявіў, што 60% вылучаных ва ўчастковыя камісіі гэта тыя ж людзі, што працавалі ў іх у мінулыя гады.

- Я запытала, чаму я не патрапіла ў склад камісіі, і Міхаіл Жолудаў адказаў, што я надта позна падала заяву. Я падала яе 7 сакавіка, а яны аддалі перавагу тым вылучэнцам, што падалі заявы 5 сакавіка. Даволі цікавыя крытэры адбору… Дарэчы, Жолудаў некалькі разоў паўтараў, што ў камісіі ўвайшлі шмат людзей ад грамадскіх аб’яднанняў і партыяў. Але пачула толькі пра БРСМ і праўладных камуністаў, - распавядае Алена Мядзведзева.

Усяго ў Першамайскім раёне створана 56 участкаў для галасавання. Там, дзе колькасць жыхароў дасягае 2 000 чалавек, у камісіі будзе 19 сябраў, а там, дзе менш за 2 000 – 16.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international