Суд па скарзе заснавальніка газеты «Наш дом» да Міністэрства інфармацыі пачнецца 23 сакавіка.

2010 2010-03-11T13:52:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg

Такую дату прызначыла сёння суддзя Вышэйшага Гаспадарчага Суда на папярэдняй сустрэчы бакоў. І заснавальнік (прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Витебский корунд»), і Мінінфармацыі засталіся кожны пры сваім меркаванні.

«Витебский корунд» лічыць, што міністэрства незаконна пакінула без разгляду пададзеныя на рэгістрацыю «Нашага дома» дакументы, а тое не прызнае патрабаванняў заяўніка і просіць суд адхіліць скаргу.

Мінінфармацыі сцвярджае, што ў накіраванай на рэгістрацыю выдання заяве «звесткі пра працу галоўнага рэдактара адлюстраваныя не поўнасцю», бо ў іх указаныя толькі гады яго папярэдняй працы на пасадзе рэдактара, без даты і месяца. У сувязі з гэтым «не прадстаўляецца магчымым вызначыць наяўнасць у яго стажу працы на кіраўнічых пасадах адпаведнага профілю не менш за 5 гадоў». Таму, маўляў, Мінінфармацыі і не магло прыняць рашэння пра рэгістрацыю альбо адмову ў рэгістрацыі СМІ.

«Мы ўказалі тэрмін, на працягу якога Вадзім Баршчэўскі адпрацаваў рэдактарам. Гэта больш за 5 гадоў, і таму мы лічым, што няма сэнсу ўказваць дату і месяц, — абгрунтоўвае пазіцыю „Витебского корунда“ юрыст Павел Левінаў, які прадстаўляў інтарэсы заяўніка ў судзе. — Акрамя таго, у адпаведнасці з законам Мінінфармацыі павінна было альбо зарэгістраваць СМІ, альбо адмовіць у рэгістрацыі. Незразумела, паводле якой нормы закона дакументы месяц праляжалі ў міністэрстве і былі вернутыя без разгляду. Пакет дакументаў накіроўваўся не поштай, а падаваўся наўпрост ў Мінінфармацыі — яго прынялі, праглядзелі, і ні ў каго ніякіх пытанняў не ўзнікала…»

Па словах П. Левінава, калі суд усё ж возьме бок міністэрства, «Витебский корунд» будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю газеты наноў.

Яшчэ адно недзяржаўнае выданне не змагло зарэгістравацца (копія дакумента)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international