Салігорск: Фармаванне камісій прайшло пад грыфам “сакрэтна”

2010 2010-03-11T12:50:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryf_sakretnasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія падзі ў Салігорску засведчылі нежаданне мясцовай вертыкалі дапускаць прадстаўнікоў грамадскасці на паседжанні, звязаныя з важнымі этапамі выбарчай кампаніі. 10 сакавіка гэтае нежаданне наогул набыло абсурдныя формы  - моладзевы актывіст Іван Шыла быў затрыманы каля ўваходу ў памяшканне, дзе праходзіла паседжанне па фармаванню складу ўчастковых камісіі.

На тое ж паседжанне  не змог патрапіць і прадстаўнік БХК Леанід Мархотка. Праваабаронца, не атрымаўшы ніякіх адказаў з выканкама на свой запыт адносна магчымасці прысутнічаць на паседжанні, 10 сакавіка сам патэлефанаваў у прыёмную старшыні выканкама. Там яму паведамілі, што паседжанне адбылося на дзень раней.

Варта адзначыць, што на аналагічны зварот прадстаўніка БХК у Слуцку Віталя Амяльковіча быў атрыманы станоўчы адказ, і ён змог прысутнічаць на паседжанні.

Актывісты звязваюць закрытасць дзеянняў салігорскіх уладаў з больш актыўным удзелам незалежных кандыдатаў у горадзе шахцёраў. Хаця варта адзначыць, што ў Салігорску толькі некалькі прэтэндэнтаў спрабуюць зарэгістравацца кандыдатамі на фоне амаль поўнага ігнаравання выбарчай кампаніі палітычнымі партыямі.

Актывісты неаднаразова зьвярталіся са скаргамі на незаконныя дзеянні дзяржаўных оргагаў, але ніводная не прынесла станоўчых вынікаў. Збіраюцца звярнуцца яны і з нагоды інцыдэнта з затрыманьнем Івана Шылы, але ілюзіяў не маюць.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international