Альтэрнатыўная служба не за гарамі?

2010 2010-03-11T10:35:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла “Радыё Свабода”, “…крымінальную справу супраць верніка “Сьведкі Яговы” Зьмітра Смыка за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы Гомельскі абласны суд будзе разглядаць наноў. Па скарзе спадара Смыка Вярхоўны суд вынес пратэст на пакараньне штрафам у памеры 100 базавых велічыняў (3,5 мільёна рублёў). Пра гэта паведаміў сам Зьміцер, які атрымаў адказ з вышэйшай судовай інстанцыі.
Нагадаем, што зь ініцыятывы гарадзкога ваенкамату пракуратура распачала крымінальную справу супраць Зьмітра Смыка паводле артыкулу 435 ч.1 - ухіленьне ад прызыву на вайсковую службу.
6 лістапада мінулага году судзьдзя Цэнтральнага раёну Рыгор Дзьмітрэнка пакараў Зьмітра буйным штрафам. Паводле выраку, злачынная задума верніка нібыта пацьвярджваецца тым, што ў прызначаны час ён сьвядома не зьявіўся ў ваенкамат.”
Такім чынам, услед за разглядам скаргі верніка Івана Міхайлава калегіяй Мінскага абласнога суда і накіраваннем ягонай справы на перагляд, пратэст Вярхоўнага суда наконт рашэньня па справе Смыка, выглядае невыпадковым.

Верагодна, падобныя судовыя рашэньні з’яўляюцца рэакцыяй на  даручэньне  Аляксандра Лукашэнкі распрацаваць закон аб альтэрнатыўнай службе ў адпаведнасьці з 57-м артыкулам Канстытуцыі краіны, якое прагучала 18 лютага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international