23 лістапада ў Магілёве адбылося заключнае судовае паседжаньне па справе актывіста ЗУБРа Андрэя Палуды
24.11.2005.
23 лістапада адбылося заключнае судовае паседжаньне па справе актывіста ЗУБРа Андрэя Палуды, які быў затрыманы 16.11.2005 г. супрацоўнікамі ДПС УДАІ Магаблвыанкаму й пазьней абвінавачаны ў парушэньні арт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Нягледзячы на істотныя разыходжаньні ў сьведчаньнях супрацоўнікаў міліцыі, адзін зь якіх наўпрост заявіў пра тое, што ён атрымаў "арыенціроўку" на А.Палуду з загадам затрымаць ягоны аўтамабіль, суддзя Ленінскага суду г. Магілёва Каралёў вынес рашэньне аб пакараньні Андрэя Палуды штрафам у памеры адной БА. На працэсе адным з прадстаўнікоў абвінавачанага выступаў сябра ПЦ "Вясна" Барыс Бухель.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










