Участковым выбаркамам будуць садзейнічаць і камерцыйныя банкі і падатковая інспекцыя

2010 2010-03-10T18:14:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Мазырскага райвыканкама mozyrisp.gov.by нарэшце з’явілася новая інфармацыя, датычная выбараў у мясцовыя Саветы - Распараджэнне старшыні райвыканкама ад 04.03.2010 г. за № 59-Р “Аб замацаванні арганізацый Мазырскага раёна за ўчасткамі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання”.

У  дакуменце са спасылкай на арт. 38 Выбарчага кодэкса тлумачыцца мэта гэтага распараджэння - “для аказання садзейнічання ўчастковым выбарчым камісіям у ажыцяўленні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў”.

У дадатку да Распараджэння старшыні Мазырскага райвыканкама змешчаны спіс арганізацый раёна, замацаваных за выбарчымі ўчасткамі. Спектр гэтых арганізацый даволі шырокі. Садзейнічаць участковым выбаркамам у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, паводле рашэння райвыканкама, будуць як мясцовыя дзяржустановы адукацыі, культуры і аховы здароўя, так і філіялы камерцыйных банкаў, раённая падатковая інспекцыя, акцыянерныя таварыствы “Мазырдрэў”, “Мазырлес”, “Трыкатажная фабрыка “Славянка”, “Беларускабель”, “Мазырскі нафтапераапрацоўчы завод”, “Мазырскі машынабудаўнічы завод” ды іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У чым канкрэтна выражаецца іх садзейнічанне ўчастковым выбаркамам, у дакуменце не паведамляецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international