Жыхар Слуцка апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыяй

2010 2010-03-10T09:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ізалятары часовага ўтрымання Слуцка ледзь не памёр чалавек. Міліцыянты кажуць, што затрыманы зваліўся з лесвіцы, але характар траўмаў сведчыць пра іншае.

Пачалося ўсё з банальнага сямейнага скандалу. У суботу 6 сакавіка ў РАУС Слуцка звярнулася жыхарка адной з вёсак раёна. Жанчына прасіла дапамогі супраць п'янага мужа, што скандаліў дома, паведамляе «Ежедневник».

Як сведчаць факты, у 12.10 сямейны дэбашыр быў дастаўлены ў РАУС, а ў 13.55 змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Што мужчына рабіў у перапынку паміж дастаўкай у РАУС і змяшчэннем у ІЧУ, а гэта амаль дзве гадзіны, пакуль не зразумела. Дакументамі зафіксавана, што пры змяшчэнні ў камеру затрыманы не выказваў скаргаў на здароўе.

Аднак на наступны дзень мужчыну стала дрэнна. Да яго была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Урачы хутка правялі агляд затрыманага, далі нейкія лекі і з'ехалі.

Але праз дзве гадзіны мужчыну стала яшчэ горш. «Хуткую» выклікалі ізноў, і гэтым разам мужчыну прыйшлося ў тэрміновым парадку ратаваць ад смерці ў рэанімацыі. Медыкі выявілі ў мужчыны тупую траўму брушной поласці, прычым такую сур'ёзную, што яна дала ўскладненне ўнутраным крывацёкам у брушную поласць.

Адразу ж пачалася праверка з мэтай высвятлення, якім чынам мужчына атрымаў такія сур'ёзныя пашкоджанні. Паводле папярэдніх дадзеных РАУС, затрыманы да свайго затрымання неаднаразова падаў у пад'ездзе свайго дома і, магчыма, там атрымаў такую цяжкую траўму.

Праўда, медыкі сцвярджаюць, што падобнага кшталту траўмы ад падзення атрымаць немагчыма. Мужчыну павінны былі вельмі моцна біць у жывот, каб здарыўся крывацёк.

Зрэшты, пытанні ёсць і да медыкаў. Бо ўжо падчас першага выкліку брыгады хуткай медыцынскай дапамогі нескладана было паставіць дыягназ, тым больш што мужчына скардзіўся на моцныя болі ў жываце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international