Салігорск: Івана Шылу затрымалі, каб не патрапіў на паседжанне па фармаванні камісій

2010 2010-03-10T17:20:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску міліцыя затрымала кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксея Валабуева Івана Шылу проста ў будынку выканкама. Моладзевы актывіст хацеў прысутнічаць на паседжанні, дзе фармаваўся склад выбарчых участковых камісій, куды разам з трыма іншымі актывістамі ён вылучаўся ад групаў выбаршчыкаў.

Чатыры прэтэндэнты былі вылучаны шляхам збору подпісаў у склад выбарчых  участковых камісіі на акрузе, дзе Валабуеў мае намер балятавацца ў выпадку рэгістрацыі яго кандыдатам. Актывісты падалі пісьмовыя запыты з просьбай паведаміць дату і час паседжання, аднак ніякага адказу не атрымалі.

Сёння Іван Шыла спрабаваў атрымаць неабходную інфармацыю ў выканкаме. Намеснік старшыні выканкама Анатоль Казакевіч праігнараваў запыт. У прыёмнай старшыні выканкама паведамілі, што паседжанне ўжо пачынаецца. І. Шыла накіраваўся ў названы кабінет, аднак кіраўнік выканкама Аляксандр Рымашэўскі забараніў прысутнічаць, патлумачыўшы, што дадзенае мерапрыемства з выбарамі не звязана.

На выхадзе І.Шылу ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Разам з імі ён пасьпеў зноў схадзіць у прыёмную, дзе пацвердзілі – паседжаньне ўсё-ткі вызначае склад участковых камісіяў. Але накіравацца туды зноў не атрымалася. Міліцыянты затрымалі маладзёна “для высьвятлення асобы”. У пастарунку патлумачылі, што затрыманне звязана з вывешанай у Салігорску расцяжкай і спрабавалі ўзяць тлумачэнні.

Як толькі паседжанне ў выканкаме скончылася, Івана Шылу адпусцілі. Цяпер даведацца пра вынікі фармавання камісій можна будзе цягам трох дзён.

Сябры штаба А.Валабуева лічаць затрыманне паказальным і не маюць ілюзіяў адносна складу ўчастковых камісій.

“Відавочна, прадстаўнікі наменклатуры не прызвычаіліся да таго, што паседжанні могуць быць адкрытымі. Тым больш, тут бы даводзілася адмаўляць адразу чатыром прэтэндэнтам. І калі робіш нешта няправільна, імкнешся пазбегнуць публічнасці. Таму быў выкарыстаны такі сродак,” – кажа Іван Шыла.

Варта адзначыць і тое, што супрацоўнікі міліцыі ў курсе ўсіх дзеянняў ініцыятыўнай групы Аляксея Валабуева. У прыватнай гутарцы яны паведамілі, што неабходную інфармацыю атрымліваць з выканаўчага камітэту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international