Дзьверы сядзібы БНФ былі апаганеныя неанацыстамі.

2005 2005-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе www.pbnf.org

18 лістапада, калі намесьнік старшыні, адказны сакратар Управы Партыі БНФ Віктар Iвашкевіч прыйшоў у вядомую ўсяму Менску сядзібу Народнага Фронту на вул. Варвашэні, 8, ён пабачыў ужо звыклую за апошнія месяцы карціну. Уваходныя дзьверы, калісьці зробленыя беларускімі майстрамі на асаблівую замову й аздобленыя ўнікальнымі дэкаратыўнымі элемэнтамі, зноў былі апаганеныя расейскімі фашыстамі. На дзьвярах чорнай фарбай былі накрэмзаныя вялікая свастыка й надпіс “СЛАВ. СОЮЗ”.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў сувязі з чарговым беспакараным выбрыкам расейскіх фашыстаў у цэнтры беларускае сталіцы зазначыў: “Гэта чацьверты выпадак за апошні час. Мы ведаем, што сядзіба БНФ знаходзіцца пад стацыянарным аўдыявізуальным кантролем лукашэнкаўскіх спэцслужбаў (адна з прычынаў, чаму нас дагэтуль ня выселілі). Акрамя таго, літаральна побач – Акадэмія міліцыі, уваходы ў якую безупынна вартуюцца. Але нягоднікі спакойна робяць сваю чорную справу. Папярэднія іхныя “художаствы”, якія мы адмыслова не зафарбоўвалі некалькі дзён, не выклікалі аніякае цікавасьці ва ўладаў; але ўсе ведаюць, што варта на якім будаўнічым плоце зьявіцца надпісу “Жыве Беларусь”, ужо празь некалькі гадзінаў зьявяцца людзі з пэндзлямі й жвава замажуць “крамолу”. Але расейскім фашыстам іхныя антычалавечыя знакі й антыбеларускія лёзунгі пісаць дазволена. Таму я маю падставы сьцьвярджаць, што яны знаходзяцца пад прыхільнай апекай лукашэнкавай улады”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international