Затрыманы Іван Шыла ўжо на волі
Як паведаміла жж-карыстальніца zmagarka, Івана спынілі чатыры міліцыянты, нібыта для высвятлення асобы, а затым абвінавацілі ў вывешваньні расцяжкі.
Па словах Івана Шылы, яго адпусцілі без складання якіх небудзь пратаколаў. Ён звязвае сваё затрыманьне з удзелам у выбарчай кампаніі.
Нагадаем, што сёньня ўраніцы ў Менску было вывешана некалькі расцяжак на аўтамабільных мастах.
















