Справай бабруйчанкі Вольгі Сьянавай займецца Цэнтральная пракуратура Менску

2010 2010-03-10T13:48:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістку партыі БХД Вольгу Сьянаву, якая уваходзіць у ініцыятыўную групу сваёй маці Аляксандры Сьянавай, 9 сакавіка выклікалі ў сталічнае КДБ. Там у дзяўчыны цікавіліся, адкуль з’явілася інфармацыя пра яе на сайце “Партызан”.

- Гэтым разам цікавіліся толькі пра сайт, пра БХД размовы не было, - распавядае Вольга. – Пыталі, чаму з’явілася інфармацыя на “Партызане”, з кім я размаўляла. Але я ім сказала, што распавядала пра ціск з боку КДБ усім, каму толькі можна. Яны сказалі, што ўся інфармацыя, якая трапляе ў СМІ і звязаная са мной – гэта паклёп.

Таксама актывістка БХД распавяла, што заведзеную на яе крымінальную справу  будзе разглядаць Цэнтральная пракуратура Менску.

- Больш канкрэтна пра акалічнасці я буду ведаць 15 сакавіка, - дадае Вольга Сьянава, - але гэтая крымінальная справа мяне вельмі напужала. Мяне абвінавачваюць у тым, што я незаконна завалодала вялікай сумай грошай. У іх ёсць нейкія сведкі, дакументы. Калі я ўбачыла матэрыялы справы, вельмі здзівілася і напужалася.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international