Журналіста судзяць за самаўпраўства

2010 2010-03-10T11:28:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Ленінскага раёна Гародні разгледзіць сёння справу журналіста Алеся Дзянісава, які паводле  пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве.
Напрыканцы лютага старшы лейтэнант міліцыі Пётр Друць склаў у дачыненні да Алеся  Дзянісава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрв’ю ў намесніцы дырэктара сярэдняй школы № 28 Тэрэсы Шабунька і настаўніка гісторыі  гэтай навучальнай установы Аляксандра Рабкова, не маючы на тое адпаведнага права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў.

18 студзеня 2010 года Аляксандр Дзянісаў з дазволу адміністрацыі школы рыхтаваў сюжэт пра факультатыўнае вывучэнне «Гродназнаўства» і быў безпадставова затрыманы  міліцыянтамі.

Дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў журналіст разглядае, як супрацьпраўныя і не лічыць сябе вінаватым у здзяйсненні правапарушэння.
Артыкул 23.39 КаАП “Самаўпраўства”, па якому абвінавачваецца незалежны журналіст, прадугледжвае штраф у памеры ад 70 да 350 тысяч беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international