Онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім

Тэгі: праваабаронцы
Крыніца: Радыё «Свабода»
Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

У чацьвер 11 сакавіка а 12-ай гадзіне на Радыё “Свабода” адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая 10 сакавіка. Сярод іншага ў праекце прадугледжваецца патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі. 9 сакавіка праваабаронцы «Вясны» выдалі «Агляд-хроніку парушэньня правоў чалавека ў Беларусі». Мяркуем, гэтыя тэмы могуць стаць прадметам размовы з Алесем Бяляцкім.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international