У Магілёве судзяць двух актывістаў "Зубра"

2005 2005-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве пачаліся суды над актывістамі маладзёвага руху "Зубр" Андрусём Палудам і Яўгенам Суворавым, якіх міліцыя затрымала ў Дзень салідарнасьці зь палітзьняволенымі і абвінавачвае ў дробным хуліганстве. Трое зь пяці сьведак, супрацоўнікаў аўтаінспэкцыі на суд не зьявіліся.

Міліцыянты заяўляюць, што зуброўцы ўжывалі нецэнзурныя словы, выказвалі незадавальненьне дзеяньнямі міліцыянтаў. Паводле сьведчаньня двух супрацоўнікаў абласной аўтаінспэкцыі, калі яны спынілі аўтамабіль Андруся Палуды, сам кіроўца і Яўген Сувораў не адрэагавалі на іхныя патрабаваньні і сталі лаяцца.
Як ужо паведамляла Радыё Свабода, зуброўцаў затрымалі 16 лістапада ў Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі, калі Андрусь Палуда ўвечары вяртаўся дахаты ў Бялынічы. Іх павезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе трымалі на працягу сутак.
Сьведкамі на судах над Андрусём Палудам і Яўгенам Суворавым выступалі толькі два супрацоўнікі аўтаінспэкцыі. Тыя, хто складаў пратакол і ачольваў групу, на суды не прыйшлі, як патлумачыла судзьдзя, "з прычыны сямейных абставін". Адсутнасьць асноўных сведкаў і стала падставай для пераносу судовых пасяджэньняў на іншыя дні.
Адказьнікі лічаць, што іх затрымалі па палітычных прычынах, паколькі напярэдадні яны распаўсюджвалі газэты "16" з заклікам "запаліць агеньчык свабоды 16 лістапада".
Прадстаўнік зуброўцаў, праваабаронца Барыс Бухель адзначыў, што паказаньні аднаго сьведкі супярэчыць іншым.
Маладзёны, аднак, пачалі губляць веру ў станоўчы вынік пасьля таго, як суд стаў зацягвацца. Вось што паведаміў Яўген Сувораў, якога неаднойчы судзілі за адміністрацыйныя парушэньні:
(Сувораў: ) "Я не разьлічваю, што мяне апраўдаюць, бо, мяркуючы па выніках мінулых судоў, судзьдзя Дыбленка не вылучаецца сваёй аб'ектыўнасьцю. Тыя суткі, якія я адсядзеў, мне ў любым выпадку застануцца".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international