Орша: Дакументы на рэгістрацыю кандыдатам падаў першы прадстаўнік апазіцыі

2010 2010-03-10T10:37:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Аршанскую гарадскую тэрытарыяльную камісію 9 сакавіка падаў пакет дакументаў на рэгістрацыю першы прадстаўнік апазіцыі - 24-гадовы сябра Партыі БНФ, будаўнік па прафесіі, Аляксандр Камінскі. Ён мае намер змагацца за статут дэпутата Аршанскага гарадскога Савета па Моладзевай акрузе № 8. 

Паколькі зарэгістраваных структур у Оршы Партыя БНФ не мае,  Аляксандр вылучаўся шляхам збору подпісаў. Ён распавёў, што сабраць амаль 100 подпісаў у яго атрымалася цягам трох дзён, а ахвотней з усіх падпісваліся суседзі па дому. Збор подпісаў Аляксандр, зразумела, выкарыстоўваў як магчымасць лепш пазнаёміцца з выбаршчыкамі. З размоваў з жыхарамі акругі малады прэтэндэнт у кандыдаты, з яго словаў, даведаўся пра тыя шматлікія пытанні і праблемы аршанцаў, пра існаванне якіх ён раней нават  не падазраваў.

Пасля стасункаў з выбаршчыкамі Аляксандр адзначае яшчэ адзін момант - іх вельмі крытычнае стаўленне да мясцовай улады. Не меней за дзве траціны жыхароў Оршы выказалі незадаволенасць працай гарвыканкама і яго падраздзяленняў, асабліва шмат нараканняў было выказана ў адрас камунальнай гаспадаркі, канстатаваў Камінскі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international