Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)

2010 2010-03-10T10:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 10 гадзін раніцы ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімерам Асіпенкам. Мяркуецца што судовае паседжаньне будзе адкрытым. Суддзёй прызначаны Аляксей Цецюхін.

Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 году і больш года ўтрымлівалі ў менскім сьледчым ізалятары. Іх абвінавачваюць ў падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць.

Між тым, Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзіў адмысловую заяву, у якой выказвае занепакоенасьць тым фактам, што Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь будзе разглядаць дадзеную крымінальную справу ў якасці  суду першай інстанцыі. У сувязі з тым, што прысуд Вярхоўнага Суду РБ уступае ў законную сілу неадкладна пасьля яго вынясеньня і не падлягае абскарджваньню ў касацыйным парадку, дадзены факт, на думку праваабаронцаў, істотна абмяжоўвае правы абвінавачваемых на магчымасьць далейшага абскарджваньня вынесенага прысуду.

9-50. Перад пачатакам паседжання ў судовай залі 30-40 чалавек, прыйшлі генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Алег Воўчак, Эніра Браніцкая, Сяргей Парсюкевіч, грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык ды інш. На лаве падсудных Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, а таксама Аляксандр Ларын, які таксама праходзіць па справе. Фотажурналістам пакуль дазваляюць здымаць, піша "Наша ніва".

9-55. Як перадае праваабаронца Валянцін Стэфановіч, на першым паверсе будынку Вярхоўнага суда яшчэ чакаюць рэгістрацыі, каб патрапіць на суд, каля дзесяці чалавек. Журналістаў прапускаюць па спісах акрэдытаваных на суд.

9:59. З'явіліся двое пацярпелых - гэта міліцыянеры Кацуба і Мандзік. Залю ахоўваюць сем міліцыянераў у залі і два спецназаўцы. Сама судовая зала разлічана на 50 чалавек. На лаве падсудных Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, а таксама Аляксандр Ларын і Міхаіл Казлоў, якія праходзіць па гэтай жа справе, перадае "Наша ніва".

10.15. Як паведамляе Радыё “Свабода”, судовы працэс пачаўся. Супрацоўніца ВС паведаміла, што заля, разьлічаная на 70 чалавек, запоўненая цалкам.
Тыя, хто не патрапіў на працэс, пачалі абурацца. Некаторыя накіраваліся ў прыёмную Вярхоўнага суду пісаць скаргу. У прыёмнай дзяжураць два супрацоўніка спэцназу міліцыі. На працэс спрабавалі таксама патрапіць прадпрымальнік Алесь Макаеў і былы палітвязень Сяргей Скрабец.

10.30. У судовай зале забаранілі фота- і відэаздымку. На лаве падсудных акрамя Аўтуховіча і Асіпенкі, знаходзіцца жыхар Ваўкавыску Аляксандар Ларын. На самым пачатку паседжаньня ён выказаўся супраць здымак. Фотакарэспандэнтаў і здымачныя групы выдалілі з залі.

10-40. Прыкладна 15 чалавек не змаглі патрапіць на судовы працэс. Ім паведамілі, што месцаў у судовай залі больш няма. Сярод іх вядомы палітык, былы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў, праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч, ветэраны-афганцы і іншыя.

10.45. Тыя, хто не патрапіў у залю, напісалі скаргі. Прадпрымальнік Алесь Макаеў дамогся сустрэчы з намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду Канюком. Макаеў патрабаваў, каб працэс адбываўся ў большай паводле памераў залі. Канюк прызнаў, што праблема існуе. Прадстаўнік ВС таксама паабяцаў, што заўтра усе жадаючыя змогуць патрапіць на працэс, паведамляе Радыё Свабода.

11-20. Мікалай Аўтуховіч заявіў аб запалохваннях, псіхалагічным ціску падчас вядзення следства. Казаў, што Лявонаву і Асіпенку прапаноўвалі даваць паказанні супраць яго, узамен абяцалі свабоду. Падчас расследавання гэтай справы праз турму прайшло больш за 10 чалавек. на ўсіх іх, па словах Аўтуховіча, аказваўся псіхалагічны ціск. Цяпер Аўтуховіч заявіў хадайніцтва, каб яму былі выдадзеныя копіі матэрыялаў справы для дадатковага азнаямлення, а таксама, каб працэс быў разгледжаны у Мінскім гарадскім судзе ці Гродзенскім абласным, каб была магчымасць абскардзіць рашэнне. Заявіў аб удзеле ў справе ў якасці абаронцаў Аляксандра Камароўскага і Алега Воўчака. Аляксандр Ларын сядзіць у кепцы. 1973 года. Жанаты, двое дзяцей. Судзімы ў Расіі за крадзяжы. Асуджаны быў на пяць гадоў з адтэрміноўкай на тры гады.Затрыманы быў раней за Аўтуховіча 31 студзеня 2009 года.("Наша ніва")

11-30. Суддзя Аляксей Цяцюхін абвясціў перапынак.

12.10 Суд задаволіў хадайніцтва, каб падсудныя даазнаёміліся з матэрыяламі справы. У судзе абвешчаны перапынак да 16-га сакавіка.
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international