Слонімскае маладзёвае грамадскае аб’яднанне «Ветразь» атрымала афіцыйны ліст з Упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама аб вынесеным яму пісьмовым папярэджанні, – паведамляе Асамблея недзяржаўных грамадскіх арганізацый.

2005 2005-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах кіраўніка «Ветразя» Алеся Масюка, папярэджанне было вынесена на падставе праведзенай у кастрычніку Упраўленнем юстыцыі праверкі статутнай дзейнасці арганізацыі. У афіцыйным лісце за подпісам начальніка ўпраўлення А.Сянькевіча адзначаецца, што прычынай вынясення папярэджання сталася адсутнасць дакумента, які б пацвярджаў наяўнасць у грамадскага аб’яднання юрыдычнага адрасу. Таксама чыноўнік піша пра неперарэгістраваную ў вызначаным парадку сімволіку «Ветразя» і недакладна аформленыя некаторыя пратаколы сходаў за перыяд 2000 — 2004 гадоў (ранейшыя праверкі гэтага не заўважалі).

Упраўленне юстыцыі прапанавала грамадскаму аб’яднанню “Ветразь” да канца бягучага года «прааналізаваць сітуацыю» і даслаць матэрыялы пра выпраўленне «недахопаў, якія мелі месца».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international