Пінск: Затрыманне вылучанага кандыдатам старшыні гарадской Рады БНФ

2010 2010-03-09T18:22:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня пінскай гарадской Рады партыі БНФ Алесь Рамановіч на паўтары гадзіны быў затрыманы міліцыянтамі, якія цікавіліся удзелам грамадскага лідэра ў мясцовых выбарах. 

Алесь Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам ад Партыі БНФ у гарадскі Савет дэпутатаў па Аэрафлоцкай выбарчай акрузе № 16 горада Пінска, быў затрыманы пасля таго, як увечары 5 сакавіка забраў перададзеныя маршрутным таксі пратаколы паседжання абласной Рады Партыі БНФ. На паседжанні абласной Рады партыі былі вылучаны два чалавекі ва ўчастковыя камісіі па той акрузе, дзе збіраецца балатавацца Алесь Рамановіч.

Праз некалькі хвілін пасля таго, як Алесь Рамановіч адыйшоў ад маршрутнага таксі, да яго падыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і патлумачылі, што ў горадзе здзейснены чатыры крадзяжы, а ён выглядае нібыта падазрона. Пашпарту з сабой у актывіста не было, таму патрульныя Мірашнічэнка і Карповіч вырашылі даставіць яго ў аддзел міліцыі для высвятлення асобы. Падчас вобшуку супрацоўнікі міліцыі хацелі забраць пратаколы паседжання Рады. Алесь Рамановіч патлумачыў, што гэта афіцыйныя дакументы, якія ён дазволіць паглядзець толькі трымаючы паперы ў сваіх руках. Пасля гэтага міліцыянты завялі актывіста ў Лінейны аддзел на чыгуначным вакзале, праз паўгадзіны на патрульнай машыне даставілі ў гарадскі аддзел унутраных спраў.

Актывіст хацеў патэлефанаваць з патрульнай машыны старшыні Рады абласной арганізацыі Дзмітрыю Шыманскаму, але міліцыянты наваліліся і сілай адабралі ў яго мабільны тэлефон. Пасля паўгадзіны чакання дзяжурны маёр міліцыі С.Братчык выклікаў затрыманага для высвятлення асобы да сябе. Ён таксама папрасіў пачытаць пратаколы. Актывіст патлумачыў маёру міліцыі, што на наступны дзень збіраецца падаваць гэтыя пратаколы ў гарвыканкам, і што сакрэта вялікага ў іх не крыецца. Запісаўшы на асобным аркушы паперы, што гэта за пратаколы і каго вылучаюць, маёр міліцыі загадаў падначаленаму вярнуць адабраны мабільны тэлефон і ў 22:10 адпусціў актывіста.

Алесь Рамановіч звязвае затрыманне са сваёй грамадскай дзейнасцю, а менавіта намерам балатавацца кандыдатам у дэпутаты. Ён лічыць, што супрацоўнікаў міліцыі цікавілі менавіта пратаколы паседжання Абласной Рады партыі БНФ. Грамадскі лідэр плануе падаць скаргу на дзеянні міліцыянтаў падчас затрымання на імя начальніка міліцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international