Мазыр: Ці палепшацца ўмовы для агітацыі?

2010 2010-03-09T18:04:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-agit1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса, пры правядзенні выбараў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з адпаведнымі камісіямі выдзяляюць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцы, якія найбольш  наведваюцца грамадзянамі,  для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў…”.

Падчас кожных выбараў у Мазыры кандыдаты ў дэпутаты, сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў не могуць праводзіць паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі з-за невыканання адпаведнага Рашэння райвыканкаму службамі ЖКГ. Стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў з’яўляюцца толькі пасля скаргаў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, у пракуратуру. Прычым, з’яўляюцца раптоўна ў дзень галасавання і так жа раптоўна знікаюць пасля.

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун напярэдадні агітацыйнага этапу маючых адбыцца мясцовых выбараў накіраваў ліст да старшыні райвыканкама са сваімі прапановамі па паляпшэнні існуючага становішча. Ён прапанаваў “зрабіць спецыяльныя тумбы і расстаўляць іх па найбольш наведваемых грамадзянамі месцах (каля прыпынкаў, кірмашоў, планшэты – каля паліклінік, крамаў, у аўтобусах і г.д.). Пасля выбараў іх можна здымаць да наступнай выбарчай кампаніі.

Ў рэшце рэшт, сорамна за  такі “шэдэўр” перад міжнароднымі назіральнікамі. А гэта частка візітоўкі нашага цудоўнага горада, аўтарытэт выканаўчай і распарадчай уладаў”.

Праваабаронца спадзяецца на станоўчае рашэнне і  садзейнічанне з боку новага старшыні Мазырскага райвыканкама па забеспячэнні канстытуцыйнага і выбарчага права жыхароў Мазыра і раёна.

На здымках - стэнды ў Мазыры падчас выбарчай кампаніі ў ПП НС РБ 2008 г. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international