Наваполацк: Спартоўцы супраць партыйцаў

2010 2010-03-09T10:59:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алімпійскі прызёр Вадзім Дзевятоўскі і заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце Уладзімір Геноў ідуць у дэпутаты ў Наваполацку.

Супроць актывістаў Партыі БНФ, якія балатуюцца ў Наваполацку, выстаўленая “цяжкая артылерыя”. Так, па 16-ай выбарчай акрузе, дзе збіраецца балатавацца ў гарадскі Савет Уладзімір Кунцэвіч, ягоным канкурэнтам будзе сусветна вядомы спартсмен – кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі, срэбны прызёр Пекінскай алімпіяды (у снежні 2008 года з-за падвышанага ўтрымання тэстастэрону, па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта быў пазбаўлены ўзнагароды і падвергнуты пажыццёвай дыскваліфікацыі).

Супраць Сяргея Сідарава, што вылучыўся ў абласны Савет па 43-яй выбарчай акрузе, выступае Уладзімір Геноў, заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце, чые вучні на чэмпіянаце свету ў Канадзе ў мінулым годзе занялі ўсе тры вышэйшыя прыступкі п’едэстала ў спаборніцтвах па фігурным катанні.

Зразумела, што і Вадзім Дзевятоўскі, і Уладзімір Геноў у Наваполацку вядомыя і паважаныя асобы. Але ці змогуць яны, улічваючы вялікую нагрузку, рэальна ўдзельнічаць у рабоце гарадскога Савета?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international