Андрусь Кашэўскі абвесціў галадоўку

2010 2010-03-09T09:46:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беспадстаўна арыштаваны і асуджаны на 15 сутак сябра БХД Андрусь Кашэўскі, які адбывае пакаранне ў ізалятары-размеркавальніку на Акрэсціна, абвесціў галадоўку.

 Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Стаў вядомы артыкул, паводле якога асуджаны Кашэўскі – дробнае хуліганства. Апроч гэтага актывісту, якога затрымалі каля менскага метро 3 сакавіка, спрабавалі далучыць абвінавачанне ў супраціве міліцянтам пры затрыманні. Аднак ні складзены пратакол, ні пастанову суду Ленінскага раёна Менску Крашэўскаму не паказалі.

 Нагадаем, сябра БХД са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі, які збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет, быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў Менскім метро.

 Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе ў той жа вечар адбыўся суд. Суддзя Навіцкая прысудзіла актывісту 15 сутак зняволення.

 У сталіцы Андрусь займаецца распаўсюдам газеты “Народная Воля”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international