Салігорск: Раённая камісія адмовіла ў акрэдытацыі назіральніку ад БХК

2010 2010-03-07T20:57:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўніку “Беларускага Хельсінкскага камітэта” ў Салігорску Леаніду Мархотку раённая камісія адмовіла ў акрэдытацыі ў якасці назіральніка. Праваабаронца прадставіў у камісію адпаведную выпіску з пратаколу паседжання Рады грамадскага аб’яднання, але ў выніку атрымаў афіцыйную адмову. Варта адзначыць, што па аналагічных дакументах аб накіраванні назіральніка ў Слуцку прадстаўнік БХК Віталь Амяльковіч атрымаў станоўчы адказ. Правааабронца не збіраецца спыняць спробы зарэгістравацца назіральнікам у раённай камісіі і намераны сабраць 10 подпісаў выбаршчыкаў, каб атрымаць акрэдытацыю.

Дарэчы, салігорскі моладзевы актывіст Іван Шыла быў зарэгістраваны назіральнікам у Салігорскай раённай камісіі толькі з другой спробы. Атрымаўшы адмову ў рэгістрацыі, ён паўторна сабраў патрэбную колькасць подпісаў выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international