ПРАДСТАЎНІКІ АБ’ЯДНАНЬНЯ АБШЧЫНАЎ ХРЫСЬЦІЯН ПОЎНАГА ЭВАНГЕЛЬЛЯ ЛІЧАЦЬ, ШТО КАМІТЭТ У СПРАВАХ РЭЛІГІЯЎ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЬЦЯЎ ПЕРАВЫШАЕ СВАЕ ПАЎНАМОЦТВЫ

2003 2003-02-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лютага 2003 году начальнік аддзелу ў справах рэлігіяў Камітэту ў справах
рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Радзе Міністраў РБ запрасіў прэзыдэнта
Аб’яднаньня абшчынаў хрысьціян поўнага Эвангельля Саковіча А.В. і ўручыў яму
мэтадычныя рэкамэндацыі да афармленьня й разгляду дакумантаў пададзеных для
дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў. З
рэкамэндацыямі дадаваўся суправаджальны ліст з тым што,
«У адпаведнасьці з артыкулам 3 Закону Рэспублікі Беларусі ад 17 сьнежня 1992
году “Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях” у рэдакцыі
Закону Рэспублікі Беларусі ад 31 кастрычніка 2002 году “Аб свабодзе
сумленьня й рэлігійных арганізацыях” рэлігійныя арганізацыі, зарэгістраваныя
да ўступленьня ў сілу названага Закону, падлягаюць перарэгістрацыі.
У мэтах рэалізацыі ўказанага артыкулу накіроўваем “Мэтадычныя рэкамэндацыі
да афармленьня й разляду дакумантаў пададзеных для дзяржаўнай рэгістрацыі й
перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў”, зацьверджаных пастановай Камітэту
ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Радзе Міністраў Рэспублікі
Беларусі ад 30 студзеня 2003 году №1. Просім кіравацца дадзенымі
рэкамэндацыямі пры падрыхтоўцы дакумантаў для іх накіраваньня ў органы
рэгістрацыі. Адначасова дадаем узоры заяваў аб “рэгістрацыі і
перарэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі”.

Паводле юрыста Царквы Ісуса Хрыста Дзіны Шаўцовай (8 029 617 77 51), дадзены
дакумант не павінны мець юрыдычнай сілы, бо ён ня ўлучаны ў Нацыянальны
рэестар праўных актаў Рэспублікі Беларусі і ня быў афіцыйна апублікаваны. У
адпаведнасьці з ч. 4 арт. 65 Закону РБ “Аб нарматыўных праўных актах
Рэспублікі Беларусі” “Нарматыўныя праўныя акты, што тычацца правоў, свабодаў
і абавязкаў грамадзян, уступаюць у сілу толькі пасьля іх афіцыйнага
апублікаваньня. Пры гэтым, як правіла, нарматыўныя праўныя акты публікуюцца
пасьля іх улучэньня ў Нацыянальны рэестар праўных актаў Рэспублікі Беларусі”

«Некаторыя пастуляты гэтага дакуманту, -- лічыць Дзіна Шаўцова, --
зьяўляюцца адкрыта супрацьзаконнымі, выходзяць за межы дзейснага
заканадаўства. Напрыклад, рэкамэндацыі патрабуюць, каб да заявы аб
рэгістрацыі рэлігійнага аб’яднаньня дадаткова прылучаўся пералік рэлігійных
абшчынаў, якія ўвайшлі ў аб’яднаньне. Аднак арт. 18 Закону “Аб свабодзе
сумленьня й рэлігійных арганізацыях” утрымлівае вычарпальны пералік
дакумантаў, што падаюцца для рэгітрацыі рэлігійнага аб’яднаньня, і не
прадугледжвае магчымасьці пашырэньня гэтага пераліку. Таксама ад абшчынаў,
якія рэгіструюцца, улады могуць запатрабаваць нейкія дадатковыя матэрыялы,
пры гэтым прадугледжваецца магчымасьць прыпыненьня тэрміну рэгістрацыі да
дня атрыманьня гэтых дадатковых матэрыялаў. Аднак такая магчымасьць
“прыпыненьня” не ўсталяваная Законам, г.зн. Камітэт выходзіць за межы
Закону.
Засьцярогі сябраў Аб’яднаньня абшчынаў хрысьціян поўнага Эвангельля таксама
выклікае факт, што раздзел “Дзяржаўная перарэгістрацыя рэлігійных
арганізацыяў” утрымлівае заўвагу аб тым, у якім парадку павінны
перарэгістроўвацца рэлігійныя абшчыны, утвораныя да ўступленьня Закону ў
сілу і, якія налічваюць у сваім складзе, ня меньш за дваццаць удзельнікаў
(сябраў). Аднак зусім нічога не сказана аб зарэгістраваных рэлігійных
аб’яднаньнях, якія не налічваюць 10 абшчынаў і хоць адной у сваім складзе,
якая дзейнічае больш за 20 гадоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі. І хоць
прадстаўнікі Камітэту ў справах рэлігіяў заяўляюць, што ўсе існыя на момант
уступленьня ў сілу закону аб’яднаньні будуць зарэгітраваныя, адсутнасьць
інфармацыі аб гэтым у мэтадычных рэкамэндацыях выклікае трывогу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international