Барысаў: Ананімка ў раённай газеце “Каму дэпутацкі мандат, а каму грошыкі”

2010 2010-03-07T20:39:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботнім нумары (6 сакавіка) газеты барысаўскай раённай вертыкалі “Адзінства” з'явіўся артыкул пад інтрыгуючай назвай “Каму дэпутацкі мандат, а каму грошыкі”. Артыкул не падпісаны, замест подпісу стаяць тры словы – “Па матэрыялах друку”.

Размова ў газетным матэрыяле ідзе не аб барысаўскіх рэаліях, таму можна выказаць здагадку, што тэкст спушчаны “зверху”. Ананімны аўтар выкрывае  кааліцыю “Новае пакаленне”, у якую ўвайшлі лідэры дзевяці апазіцыйных моладзевых арганізацый (“Малады фронт”, “Моладзь БНФ”, “Джынс”, “Правы альянс”, “Вольная моладзь” і інш.).

Галоўная выснова апублікаванага ў раённай газеце тэксту:  “Новае пакаленне” створана напярэдадні выбараў у мясцовыя органы ўлады і прэзідэнта краіны з адзінай мэтай - атрымаць грошы ў нейкіх заходніх фундатараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international