Зыск "Народнай волі" да "Мінаблсаюздруку" адхілены

2005 2005-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыи журналістаў"
21 лістапада Мінскі гарадскі гаспадарчы суд адхіліў зыск рэдакцыі газеты "Народная воля" да унітарнага прадпрыемства "Мінаблсаюздрук", якое з 1 кастрычніка г.г. скасавала дамову на раздробны продаж газеты праз кіёскі ў Мінскай вобласці. Паводле праваабаронцы Гары Паганяйлы, які прадстаўляў інтарэсы "Народнай волі" у судзе, ён збіраецца абскарджваць рашэнне суда ў вышэйшых інстанцыях.
17 лістапада Мінскі гарадскі гаспадарчы суд адхіліў аналагічныя зыскі газеты да унітарных прадпрыемстваў "Мінгарсаюздрук" і "Белсаюдрук". Разам з тым, зыск рэдакцыі да друкарні "Чырвоная зорка" суд задаволіў, абавязаўшы аднавіць супрацоўнцтва з газетай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international