На Берасцейшчыне апазіцыйныя партыі вылучылі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-03-07T14:42:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі вылучылі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць 25 красавіка.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, іх структура вылучыла 14 актывістаў (з іх 13 — у Брэсце), Партыя БНФ — 28 (19), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 26 (16), Аб'яднаная грамадзянская партыя — 7 (7).

"Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій - адзін з важных паказчыкаў празрыстасці выбараў. Менавіта тут ідзе падлік галасоў выбаршчыкаў. Як паказалі мінулыя выбарчыя кампаніі, прадстаўнікоў апазіцыйных партый у гэтыя камісіі не ўключаюць. Як будзе на цяперашніх выбарах, мы даведаемся пасля 7 сакавіка", - зазначыў І.Маслоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international