40 дзен галадае за кратамі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч

2005 2005-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч заявіў свайму адвакату, што будзе галадаць да канца. Паводле лекараў, такая працяглая галадоўка вельмі небясьпечная для здароўя. Пакуль няма адказу на хадайніцтва адвакатаў да адміністрацыі гарадзенскай турмы, яны прасілі тэрмінова шпіталізаваць Мікалая Аўтуховіча і аказаць яму неадкладную мэдычную дапамогу. “Я думаю, што трэба ўзьняць праблему аб допуску да яго незалежных мэдыкаў, прадстаўнікоў грамадзкасьці і сродкаў масавай інфармацыі, трэба трубіць ва ўсе трубы. Трэба абавязкова паглядзець яго стан, таму што чалавек можа проста памерці, і ўлады на гэта не зрэагуюць, для іх: няма чалавека, няма праблемаў”, -- лічыць кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык.

Адміністрацыя турмы, аднак, лічыць, што стан здароўя Мікалая Аўтуховіча на 40-ы дзень галадоўкі — здавальняючы. Начальнік гарадзенскай турмы цяпер у адпачынку, яго абавязкі выконвае намесьнік — Аляксандар Аліеў. Ён паведаміў «Радыё Свабода», што галадоўніка кожны дзень наведваюць дактары, “трымаюць на кантролі” стан яго здароўя, таму “паказаньняў для шпіталізацыі няма”.

Двойчы галадаў падчас арыштаў за несанкцыянаваныя акцыі кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык, мэдык па адукацыі. Ён гаворыць, што свае галадоўкі на волі Аўтуховіч выйграў дзякуючы таму, што яны мелі вялікі інфармацыйны розгалас, і яго падтрымалі кіроўцы. Галадоўка ў ізаляцыі — значна больш сур`ёзнае выпрабаваньне.

“Пасьля трыццаці дзён поўнага галаданьня арганізма пачынае выкарыстоўваць і для жыцьця, і для перабудовы клетак бялкі, прычым гэта бялкі жыцьцёва важных структураў: цягліц, кішэчніка, пячонкі, сэрца, нырак, ідзе разбурэньне гэтых органаў, арганізм пераходзяць на мінімальны рэжым жыцьцядзейнасьці. І самае галоўнае, адбываецца пастаяннае вугляводнае галаданьне, зьніжэньне узроўню глюкозы вельмі адмоўна адбіваецца на дзейнасьці імуннай сыстэмы, галаўнога мозгу”, -- паведаміў Мальчык “Радыё Свабода”.

Сяргей Мальчык зазначае, што адбываецца атручэньне арганізму. Ён гаворыць, што галадоўніку неабходна рабіць штодзень клізмы і прымаць душ, каб змываць солі, шкодныя рэчывы, якія выдзяляюцца праз скуру, паколькі дзейнасьць нырак і пячонкі парушана. Зразумела, што ў Мікалая Аўтуховіча такіх магчымасьцяў няма.

Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 14 кастрычніка ў Горадні. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму налічылі недаплачаных падаткаў на 679 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжанае пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.

Мікалай Аўтуховіч пратэстуе супраць меры стрыманьня, ён лічыць, што ў сьледзтва не было падставаў саджаць яго за краты, паколькі ён нікуды не зьбіраўся ўцякаць. Скаргі на меру стрыманьня, падаваныя разам з адвакатамі, аднак, пакуль не былі задаволеныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international