Салігорск: Раённая камісія падтрымала забарону на збор подпісаў у студэнцкім інтэрнаце. Слова за ЦВК

2010 2010-03-05T18:01:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Алясея Валабуева атрымалі копію рашэння Салігорскай раённай камісіі, якая прызнала законнымі дзеянні па забароне збору подпісаў выбаршчыкаў у студэнцкім інтэрнаце.

У рашэнні камісія спасылаецца на пастанову ЦВК, абавязваючую асобаў, якія збіраюць подпісы, кіравацца правіламі ўнутранага распарадку ўстановаў. У правілах інтэрната горнахімічнага тэхнікуму, як паведамілі ў раённай камісіі, гаворыцца пра недапушчальнасьць прысутнасці ў памяшканні інтэрната любых асобаў, апроч жыхароў альбо іхных бацькоў. Згадкі пра трактаванне інтэрната як установы адукацыі, на гэты раз адсутнічалі.

Перадвыбарчы штаб Валабуева вырашыў абскардзіць рашэнне раённай камісіі ў ЦВК. “Мы абскарджваем гэта рашэнне не таму, што маем патрэбу ў дадатковых подпісах. Мы лічым, што такім чынам парушаюцца ў тым ліку і правы выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце. Праблема штучная, яе можна пазбегнуць. На жаль, не атрымліваецца на мясцовым узроўні,” – кажа Аляксей Валабуеў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international