У Жодзіне працягваецца сьледства па факце напада на кватэру рэгіянальных актывістаў ПЦ “Вясна” Сьвятланы і Аляксея Лапіцкіх.

2005 2005-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па фактах нападаў узбуджаныя адміністратыўная і крымінальная справы.

Крымінальная справа ўзбуджаная па факце абстрэлу вакна і пашкоджаньні маёмасьці.
Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка Жодзінскага ГАЎС капітан міліцыі А. В. Ягораў Справа ўзбуджаная ў адпаведнасьці з арт.175, 176, 166, 167 КПК Рэспублікі Беларусі, “па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 339 КК рэспублікі Беларусі”.

Адміністратыўная справа ўзбуджаная ў сувязі з абкідваньнем вокнаў ёмістасьцямі з чырвона-карычневай і чорнай нітрафарбаю, у выніку чаго было зафарбаванае і разьбітае шкло працоўнага пакоя.

Такім чынам, па фактах арганізаваных нападаў на кватэру Аляксея Лапіцкага ў Жодзіне ўзбуджана адміністратыўная і крымінальная справы. Пры гэтым, факт абстрэлу вакна вылучаны ў асобнае крымінальнае справаводзтва, ня гледзячы на тое, што дзеяньні злачынцаў насілі сплянаваны і комплексны характар.

Аляксей Лапіцкі бачыць ў гэтых справах несуцяшальныя персьпектывы: “У нашым выпадку, уяўляецца цалкам верагодным, што “разьбіцьцё” справы (на адміністратыўную і крымінальную) па непарыўна зьвязаных фактах злачынных дзеяньняў адной і той жа групоўкі ў Жодзіне можа прывесьці да таго, што адміністратыўная справа будзе аўтаматычна закрытая, а ў межах крымінальнае, па фактах абстрэлу вакна з пнэўматычнае зброі, як заўсёды, нікога знайсьці не атрымаецца. Ня варта забываць, што апошнія напады адбыліся ў адказ на інфармацыю ў незалежных СМІ па факце перамогі ў Жодзіне з боку нозьбітаў беларускай мовы, першай прынцыповай перамогі Канстытуцыйнага Права навогул. Так, у выніку гэтае перамогі - Жодзінскі выканкам быў вымушаны адмяніць уласнае “памылковае” рашэньне па гвалтоўнай ліквідацыі ў 2004 годзе адзінай беларускай клясы на ўвесь 60-тысячны Жодзіна і зарганізаваць беларускамоўнае навучаньне нават для аднаго 9 гадовага Янкі Лапіцкага”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international