Праблема алкагалізму актуальная для Беларусі
Якімі сродкамі дзяржава мусіць змагацца з п’янствам? Як уплывае алькаголь на генэтыку? Ці магчыма вылечыць алькагалізм? На гэтыя ды іншыя вашы пытаньні адказвае Андрэй Капытоў, загадчык аддзелу наркалёгіі РНПЦ (Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру) псыхічнага здароўя, дацэнт катэдры псыхіятрыі БДМУ (Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту).
Падчас анлайн-канферэнцыі гучалі адказы і па праблеме ЛТП (лячэбна-працоўных прафілакторыяў), якой ПЦ "Вясна" надае вялікую ўвагу.
















