Галоўны рэдактар часопісу “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут быў затрыманы ўчора позна ўвечары беларускімі памежнікамі

2005 2005-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэй Пачобут вяртаўся з Польшчы праз памежны пераход Кузьніца-Брузгі. Спадара Пачобута пратрымалі некалькі гадзінаў, а потым адабралі ў яго пашпарт.

Андрэя Пачобута затрымалі каля 22-й гадзіны паводле менскага часу разам зь Мечыславам Яскевічам – старшынём гарадзенскай філіі СПБ, які, як і Пачобут, напярэдадні браў удзел у сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам у Варшаве.

Нагадаем, што ў пашпарце Андрэя Пачобута была ліквідаваная пячатка з дазволам на выезд за мяжу, але яму ўдалося праехаць у Польшчу праз Расею і Украіну.

Пра затрыманьне спадара Пачобута гавораць сёньня ўсе вядучыя тэлеканалы і радыёстанцыі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якую «Радыё Свабода» атрымала ў канцылярыі польскага прэм’ера, Варшава рыхтуе ў справе затрыманьня Андрэя Пачобута ноту пратэсту для афіцыйнага Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international