Барысаўскі раённы вузел паштовай сувязі не будзе заключаць дамовы з недзяржаўнай газетай "Борисовские новости" на першае паўгоддзе 2006 года.
21.11.2005.
Барысаўскі раённы вузел паштовай сувязі не будзе заключаць дамовы з недзяржаўнай газетай "Борисовские новости" на першае паўгоддзе 2006 года.Пра гэта галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас даведаўся 18 лістапада з афіцыйнага ліста ад начальніка Барысаўскага РУПС.
Як паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, у пасланні ад начальніка Барысаўскага РУПС гаворыцца, што прадпрыемства "не лічыць мэтазгодным" супрацоўнічаць з газетай, паколькі рэдакцыя парушала дамову на прыём і дастаўку падпісных накладаў газеты на 2-е паўгоддзе 2005 года.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








