Бабруйск: Ціск на хрысціянскіх дэмакратаў у сувязі з выбарамі ўзмацняецца

2010 2010-03-04T17:04:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за астатніх адчуваюць на сабе ціск людзі, якія нядаўна прыйшлі ў БХД ці сталі сябрамі ініцыятыўных групаў вылучэнцаў на выбары ў мясцовы Савет.

Бабруйчанку Ірыну Увараву, якая збіраецца браць удзел у выбарах у якасці кандыдата, вырашылі прыпугнуць з дапамогай судовага выканаўцы. Муж Ірыны быў саўладальнікам фірмы, але памёр паўгады таму. Жанчына вырашыла не прэтэндаваць на ўдзел у бізнэсе, і зараз фірма належыць партнёрам памерлага мужа. Тым не менш, з праверкамі пачалі прыходзіць менавіта да яе, а не гаспадароў фірмы. Ірына расцэньвае гэта як спробу ціснуць на яе.

Узніклі праблемы ў Вячаслава Шэлега. З жанчынай, якая ўваходзіць у яго ініцыятыўную групу, паразмаўляў яе начальнік. Яна працуе ў фірме касіркай. Днямі да яе падыйшоў дырэктар і папярэдзіў: “ці ты працуеш у мяне, ці звальняйся і працуй з Шэлегам”.

Цікава, што і на Вольгу Сьянаву - яна з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы сваёй маці, кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савету Бабруйска Аляксандры Сьянавай - перад тым, як яе выклікалі ў КДБ і завялі крымінальную справу, таксама спрабавалі ціснуць больш “мяккім” спосабам. Каля месяца за дзяўчынай па горадзе “сачыла” адна і тая ж машына з менскімі нумарамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства