Пракуратура ня лічыць выкраданьне чалавека злачынствам

2010 2010-03-04T10:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Савецкага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу па факце выкраданьня актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша.

Летась 27 лістапада Ўладзімера Лемеша схапілі невядомыя каля будынку газэты «Вечерній Мінск». Хлопца закінулі ў мікрааўтобус. Там у яго забралі пашпарт, мабільны тэлефон, флэшкі і сім-карткі. Выкрадальнікі праверылі ўсе рэчы ў заплечніку.

Хлопцу надзелі кайданкі і прымусілі сядзець, угнуўшы галаву ў калені. Уладзімеру пагражалі расправай, калі ён ня кіне займацца грамадзкай дзейнасьцю. Яго вывезьлі за 25 кілямэтраў ад Менску і выкінулі з машыны.

Пракуратура Савецкага раёну Менску ў сваім адказе напісала, што ў дзеяньнях выкрадальнікаў няма складу злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства