На Бярозаўскім шклозаводзе “Нёман” скарачэнні

2010 2010-03-04T15:02:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На Бярозаўскім шклозаводзе “Нёман”, што ў Лідзкім раёне, больш за 30 рабочых атрымалі пісьмовыя папярэджаньні пра тое, што празь месяц у іх сканчаецца кантракт і больш працягвацца ня будзе.

Адзін з тутэйшых актывістаў, Сяргей Трафімчык, распавядае, што кантракты ў іх зазвычай працягвалі на пяць гадоў. А летась і сёлета, зь яго слоў, шмат рабочых працуюць паводле скарочанага графіку.

Сяргей Трафімчык зьвяртае ўвагу на тое, што пад скарачэньне трапляюць высокакваліфікаваныя рабочыя, якія маюць стаж па 5 і болей гадоў. Ён таксама дадае, што не працягваюць кантракт і палітычна актыўным людзям.

Трафімчык: “Некаторым хлопцам, хто зараз удзельнічае ў зборы подпісаў, таксама прыйшлі паведамленьні пра тое, што кантракт не працягнуць. Прычым гэта людзі з 5, 6 разрадамі”.

Спадар Васіль — адзін з тых, хто зьбірае подпісы за дэмакратычнага вылучэнца. І ён таксама атрымаў паведамленьне, што пасьля 22 сакавіка кантракт зь ім працягвацца ня будзе.

Праўда, спадар Васіль лічыць, што зь ім так абыходзяцца выключна за яго актыўную грамадзянскую пазыцыю на прадпрыемстве, бо ён неаднаразова зьбіраў подпісы рабочых пад пратэстамі да адміністрацыі за недалічваньне заробкаў і іншыя парушэньні.

Спадар: “З такімі намёкамі: ня лезь, куды ня трэба — не адзін раз да мяне начальніца зьмены падыходзіла. Дый іншыя з адміністрацыі казалі, калі я ліст забіраў: маўляў, ты палез, куды ня трэба”.

Яшчэ адзін рабочы, спадар Вадзім, кажа: няма сумневу — гэта за тое, што ён сябра БНФ. Дзе знайсьці працу ў Бярозаўцы, ён зусім не ўяўляе. І напісаў кіраўніку прадпрыемства яшчэ адну скаргу.

Спадар: “Я ўжо пісаў адну заяву начальніцы зьмены, паколькі ў мяне высокі разрад, працаваў без парушэньняў, але я бачу, што яна нікуды не пайшла. Сёньня напішу другую і пайду да дырэктара ў кабінэт — пагляджу, што яны на гэта скажуць”.

Спадар Васіль кажа: калі ня ўдасца адстаяць сваё месца працы, то будзе вельмі складана, бо ён мае толькі адну спэцыяльнасьць, на якую вучыўся, — выдзімальнік шкла.

Калі звольняць, заўважае спадар, давядзецца ехаць у іншы горад і шукаць працу там.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international