Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі Менску выдала прадстаўнікам пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” тэхнічны пашпарт на будынак, у якім праводзяцца набажэнствы.

2005 2005-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле новага пашпарту, будынак лічыцца культавым. Такім чынам, цяпер вернікі маюць законнае права ім валодаць. Але Менгарвыканкам будзе аспрэчваць рашэньне БРТІ.

Вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” лічаць, што новы тэхнічны пашпарт дае ім толькі часовы перапынак, бо Менгарвыканкам не адмовіўся ад свайго намеру пазбавіць вернікаў будынку.

Сьвятары пратэстанцкіх суполак даслалі ліст у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і ў Менгарвыканкам у абарону вернікаў царквы “Новае жыцьцё”. Яны прасілі чыноўнікаў даць магчымасьць вернікам пабудаваць іншы будынак, калі нельга пакінуць ім стары. Але ўлады не прыслухаліся да просьбаў вернікаў. Сёлета ўлады ўжо ліквідавалі дзьве пратэстанцкія суполкі — “Беларускую царкву хрысьціянаў-эвангелістаў”, пастарам якой зьяўляецца Эрнст Сабіла, і суполку кальвіністаў, дзе пастарам Леанід Ліпень.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international