Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі

2010 2010-03-04T13:07:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg

Вядомую беларускую журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава дапыталі па так званай «паляўнічай справе»

На допыт ва ўпраўленне ўнутраных спраў Партызанскага раёна іх выклікалі позвай. Допыт вёў старшы дазнавальнік аддзелу дазнання папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Аляксандр Пазняк.

Паводле Ірыны Халіп, яе і Андрэя Саннікава дапытвалі паасобку. «У нас пыталіся практычна адно і тое ж: ці з’яўляемся мы каардынатарамі сайта charter97.org, ці займаемся журналісцкім расследаваннем „паляўнічай справы“, ці публікавала я што-небудзь на гэтую тэму, ці сустракалася са сваякамі, ці публікавалі мы што-небудзь на сайце „Беларускі партызан“. Зразумела, на ўсе пытанні мы адказалі рашучае „не“, што чыстая праўда», — паведаміла журналістка сайту «Хартыі».

Допыт праводзіўся ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы аб паклёпе ў дачыненні да былога намесніка, а зараз начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа (арт. 188 КК). 

Нагадаем, што па гэтай справе ў дзвюх беларускіх журналістак ужо адбыліся ператрусы. 

17 лютага супрацоўнікі міліцыі на чале з маёрам Ленінскага РУУС г. Мінска Аляксандрам Чуем абшукалі працоўнае месца намесніцы рэдактара газеты “Народная воля” Марыны Коктыш і забралі сістэмны блок яе камп’ютэра.

26 лютага некалькі супрацоўнікаў Савецкага РУУС г. Мінска на чале са следчым Камінскім правялі ператрус у кватэры шэф-рэдактара гэтага ж выдання Святланы Калінкінай.

У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі спрабавалі трапіць з мэтай правядзення ператрусу ў кватэру журналісткі Ірыны Халіп, але яна не адчыніла дзвярэй.

Адкрыты ліст ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Васілевічу Рыгору Аляксеевічу

Журналисты сайтов «Хартыя-97» и «Белорусский партизан» могут предстать перед судом

Охотники за компроматом

Суд да дело…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international