Магчымых кандыдатаў – на ўмацаванне баяздольнасці?

2010 2010-03-04T12:25:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глыбокім ініцыятыўная група Зміцера Лупача, прадстаўніка незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, актыўна збірае подпісы для вылучэння яго ў гарадскі Савет дэпутатаў. Тым часам самога вылучэнца меліся забраць на вайсковыя зборы, што павінны  праходзіць у Баравусе пад Полацкам з 5 па 30 красавіка.

Выратаваў ад збораў спадара Лупача толькі факт наяўнасці ў яго  трох дзяцей. У ваенкамаце сваю памылку патлумачылі адсутнасцю інфармацыі пра трэцяе дзіцё. Калі б у сям’і было толькі двое дзетак, Зміцер  замест правядзення кампаніі ўмацоўваў бы баяздольнасць Беларусі на зборах у Баравусе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international