Рагачоў: Зручная пляцоўка для агітацыі можа пуставаць

2010 2010-03-04T12:04:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з Каляндарным планам, да 16 сакавіка павінны быць вызначаны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюць кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы. У Рагачове выканкам вызначыў для гэтага сцэнічную пляцоўку ў парку Піянераў. Ці зручная яна?

– Месца вельмі зручнае: у цэнтры гораду, тут бывае шмат людзей, асабліва ў выходныя дні. Ды толькі хто там выступаць будзе? У Рагачове ж не вылучаюцца апазіцыйныя кандыдаты, – распавядае Людміла Кабылянец, адна з мясцовых сябраў партыі “Справядлівы свет”.

Л. Кабылянец лічыць, што “афіцыйныя” кандыдаты наўрад ці захочуць ладзіць агітацыю на вольным паветры і сцэна ім непатрэбная. Будучых дэпутатаў, на яе меркаванне, улада ўжо вызначыла:

– Апошнім часам у мясцовай дзяржаўнай газеце сталі часцей з’яўляцца артыкулы, якія каго-небудзь ухваляюць. Вось гэтыя асобы, якіх хваліць газета, відавочна, і будуць кандыдатамі ад улады.

Нагадаем, што работнік мясцовай школы мастацтваў Мікалай Мельнікаў жадаў вылучыцца ў раённы Савет як альтэрнатыўны кандыдат. Як раней паведамляла Л. Кабылянец, ён адмовіўся ад вылучацца пасля таго, як начальнік раённага аддзела культуры Міхаіл Зайцаў пад пагрозай звальнення запатрабаваў ад Мельнікава, каб той забраў заяву з выбарчай камісіі.   

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international