Гарадзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Рамана Юргеля

2010 2010-03-03T18:21:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенская абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія разгледзіла скаргу Рамана Юргеля на адмову акруговай камісіі зарэгістраваць яго ў якасці назіральніка і палічыла адмову правамернай.

Р.Юргель быў вылучаны ад Беларускага Хельсінкскага камітэту назіральнікам ў акруговую камісію па Вішнявецкай выбарчай акрузе № 12 і напачатку зарэгістраваны камісіяй. Пазней старшыня камісіі Сяргей Сямашка адмовіў назіральніку ў акрэдытацыі.

Пасля разгляду скаргі праваабаронцы абласная выбарчая камісія даслала яму адказ за подпісам старшыні камісіі Валерыя Саўко, дзе сказана, што акруговая камісія правамерна  адмовіла Раману Юргелю.

Такім чынам, Вішнявецкая выбарчая акруга № 12 у Гародні засталася без незалежнага назіральніка.

Раман Юргель абскардзіў рашэнне абласнога выбаркаму ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну Гародні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international