Затрыманьні “зуброў” зьвязаныя з візітам Лукашэнкі ў Магілёў

2005 2005-11-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрэя Палуду і Яўгена Суворава затрымалі 16 лістапада ўвечары ў Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі, якія разам з аднадумцамі вярталіся дахаты. Аўтамабіль "Форд" пры выезьдзе з Магілёва быў спынены супрацоўнікам аўтаінспекцыі. Маладыя людзі сьцьвярджаюць, што інспэктар заўважыў на заднім шкле аўтамабіля налепку "Пагоні". Двух з пяці зуброўцаў абвінавацілі ў тым, што нібыта яны абражалі міліцыянтаў, адмовіліся выконваць іхныя патрабаваньні. Андрэя Палуду і Яўгена Суворава павезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Дзяжурны Ленінскага райаддзелу міліцыі адмовіўся камэнтаваць сітуацыю карэспандэнту радыё Свабода і наагул даваць хоць нейкую інфармацыю.
Старшыня абласной філіі БНФ Рыгор Костусеў тлумачыць гэтыя дзеяньні міліцыі "візытам спадара Лукашэнкі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international