Гародня: Незалежную назіральніцу пераследуюць па месцы працы

2010 2010-03-03T16:34:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежную назіральніцу з Гародні Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана ў акруговую камісію Пралетарскай выбарчай акругі №17 па выбарах у Гарадзенскі абласны савет ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту, пераследуюць па месцы працы.

Святлана Рудкоўская ўжо чатыры гады працуе старшынёй Жыллёва-будаўнічага кааператыву №8. За ўсе гады ранейшай працы яна не мела аніякіх службовых спагнанняў і нават заўвагаў з боку адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні. Але як толькі была вылучаная назіральніцай у акруговую камісію, пачаліся праблемы. З адміністрацыі Ленінскага раёну ёй двойчы была дасланая позва, падпісаная Уладзімірам Кузьмянковым, з патрабаваннем з’явіцца ў адміністрацыю.

3 сакавіка кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Барыс Фёдараў з асабістага прыёму накіраваў Святлану Рудкоўскую да начальніка аддзелу ЖКГ і добраўпарадкавання Аляксандра Архіпава. Аляксандар Архіпаў адразу ж склаў на яе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Правапарушэнне нібыта палягае ў тым, што прылеглая тэрыторыя да жылога будынку ЖБК №8 засмечаная і не прыбіраецца.

Сёння ж павінен адбыцца разгляд гэтага пытання на адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну, старшынём якой ёсць Алег Бялінскі, кіраўнік справамі адміністрацыі. Варта дадаць, што і Архіпаў і Бялінскі з выбараў у выбары з’яўляюцца неадменнымі старшынямі участковай і акруговай выбарчых камісій.

Святлана Рудкоўская катэгарычна не згодная з складзеным на яе пратаколам і лічыць такія дзеянні адміністрацыі пераследам за ўдзел у выбарчай кампаніі.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international