Кіраўніцтва Саюзу пісьменьнікаў Беларусі і журналістаў недзяржаўных мэдыяў не пусьцілі на ўстаноўчы зьезд новага саюзу, які ствараецца пры падтрымцы улады
18.11.2005.
18 лістапада ў Менску ў Палацы культуры прафсаюзаў праходзіць устаноўчы зьезд новай пісьменьніцкай арганізацыі, сябрамі якой стануць літаратары, ляяльныя да цяперашняе ўлады краіны. Арганізуюць зьезд дзяржаўныя структуры, яўку ўдзельнікаў забясьпечваюць ідэалагічныя аддзелы абласных і менскага гарадзкога выканкамаў. Практычна нікога з вядомых беларускіх пісьменьнікаў на гэты зьезд не запрашалі. Калі прадстаўнікі кіраўніцтва цяперашняга Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і Эдуард Акулін прыйшлі на зьезд, іх разам з журналістамі недзяржаўных мэдыяў не пусьцілі.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








