Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Ініцыятыўную групу Івана Крука ўсё ж зарэгістравалі

03.03.2010. Тэгі: выбары-2010.

Гарадзенская абласная выбарчая камісія адмяніла рашэнне Астравецкай раённай выбарчай камісіі пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Івана Крука.

Разгледзеўшы скаргу Івана Крука, а таксама матэрыялы, што паступілі з Астравецкай раённай выбарчай камісіі, Гарадзенская абласная камісія вырашыла, што адмова раённага выбаркаму з’яўляецца неабгрунтаванай.

Як паведамлялі раней “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, прычынай для адмовы ў рэгістрацыі раённая камісія назвала “парушэнне прынцыпа свабоднага ўдзелу ў выбарах”, што выявілася ва ўключэнні ў склад ініцыятыўнай групы некалькіх чалавек “без іх згоды”. Нагадаем, што рашэнне пра выхад з групы гэтыя людзі прынялі пад ціскам сябраў Астравецкага выбаркаму.   

Гарадзенская абласная выбарчая камісія ў сваім рашэнні адзначае, што прэтэнзіі раённай камісіі “не могуць разглядацца як парушэнне патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь пра ўтварэнне ініцыятыўнай групы і не могуць паслужыць падставай для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы”.

У адпаведнасці з дадзеным рашэннем, ініцыятыўная група па вылучэнні Івана Крука кандыдатам па Школьнай выбарчай акрузе №2 была зарэгістраваная.

- Пасля таго, як Гарадзенская абласная  камісія вынесла сваё рашэнне, адносіны да мяне заўважна змяніліся, - распавядае Іван Крук. – Спыніўся ціск на сябраў маёй ініцыятыўнай групы. За тры дні нам ўдалося сабраць 230 подпісаў. Выбаршчыкі ставіліся да нас вельмі прыязна, многія з іх ведалі пра перашкоды ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Як адзначыў сп. Крук, сярод тых, хто адмаўляўся ставіць подпісы, у асноўным былі памежнікі, супрацоўнікі міліцыі і мытні, якія зазначалі, што “мы па-за палітыкай”.

І.Крук выказвае сваю ўпэўненасць у тым, што на далейшых этапах выбарчай кампаніі не абыйдзецца без перашкодаў з боку мясцовых уладаў. Пра гэта, паводле яго словаў, ужо зараз сведчыць той факт, што яму ў апаненты ўлады выставілі на акрузе ажно двух сваіх кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования