КДБ завёў крымінальную справу на актывістку БХД з Бабруйску

2010 2010-03-03T09:45:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg

КДБ выканаў сваю пагрозу супраць актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Бабруйска, студэнткі Вольгі С’янавай за адмову супрацоўнічаць з ворганамі.

Вольга з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы сваёй маці, Аляксандры С’янавай, якая ўдзельнічае ў кампаніі па выбарах у мясцовы савет ад БХД.

У студзені Вольгу выклікалі ў КДБ, цікавіліся БХД і патрабавалі супрацоўніцтва. Калі ж Вольга адмовілася ад супрацоўніцтва, ёй прыгразілі крыміналам. Пра тое, што на яе заведзена крымінальнай справа па 209 артыкуле (махлярства), дзяўчына даведалася, звярнуўшыся ў міліцыю пасля таго, як яе затрымалі памежнікі.

На мінулых выходных дзяўчына збіралася з'ездзіць у Кіеў, але беларускія памежнікі знялі яе на мяжы, заявіўшы, што Вольга мае адзнаку аб нявыездзе.

- Пакуль што дакладна нічога невядома, у міліцыі нам толькі сказалі, што на мяне заведзеная крымінальная справа па заяве супрацоўніка КДБ. Падрабязнасці і акалічнасці гэтай справы будзе высвятляць мой адвакат, - сказала Вольга С’янава прэсавай службе БХД.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international