Адбылося падрыхтоўчае паседжаньне Вышэйшага гаспадарчага суду адносна справы ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

2005 2005-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лістапада судзьдзя Кацярына Караткевіч правяла падрыхтоўчае паседжаньне Вышэйшага гаспадарчага суду адносна справы ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, была вызначаная дата слуханьняў -- 30 лістапада.

Паўтара месяца таму Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду скасаваў усе папярэднія судовыя рашэньні адносна спагнаньня з Мікалая Аўтуховіча штрафных санкцыяў, супраць чаго ён змагаўся, будучы на волі. У прыватнасьці, ён правёў тры галадоўкі пратэсту, дзьве з якіх сталі масавымі дзякуючы кіроўцам таксовак, якія падтрымалі прадпрымальніка.

Прэзыдыюм вырашыў накіраваць справу аб штрафных санкцыях на новы разгляд, пастанавіўшы, што яна будзе разглядацца ў Менску самім Вышэйшым гаспадарчым судом. Аднак 14 кастрычніка ў Горадні супраць яго распачало крымінальную справу аб няўплаце падаткаў упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Гарадзенскай вобласьці, і ў той жа дзень арыштавалі прадпрымальніка.

Арыштаваны Мікалай Аўтуховіч распачаў галадоўку за кратамі і ўжо галадае 34 дні. Галадоўку ў падтрымку свайго калегі 14 лістапада абвясьцілі пяцёра чалавек з Ваўкавыску, 16 лістапада да іх далучыўся яшчэ адзін прадпрымальнік -- Анатоль Дзешка, і разам цяпер галадаюць шэсьць чалавек.

Адвакат Надзея Станкевіч у панядзелак 14 лістапада ў першай палове дня напісала хадайніцтва да начальніка турмы, каб галадоўніка неадкладна шпіталізавалі і аказалі яму тэрміновую мэдычную дапамогу, але адказу няма і дагэтуль.

15 лістапада гарадзенскі сьледчы Мікалай Аліхвер, які вядзе справу прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, наведаў Ваўкавыск і дапытаў 14-гадовую дачку прадпрымальніка Кацю. Допыт дзяўчыны адбыўся ў кабінэце дырэктара школы. Сьледчага цікавіла — дзе знаходзіцца маці дзяўчынкі Алена Аўтуховіч, ці размаўляе яна зь ёй па тэлефоне?
Ён імкнецца знайсьці Алену Аўтуховіч, якая зьехала на лячэньне, каб дапытаць яе пра крымінальнай справе супраць прадпрыемства “Ніка-транс”, заснавальніцай якога яна зьяўляецца.
Мікалай Аліхвер склаў пратакол допыту Каці Аўтуховіч і сказаў, каб яна яго падпісала.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international