Івана Шылу не рэгіструюць назіральнікам у раённы выбаркам

2010 2010-03-02T17:24:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Моладзевы актывіст Іван Шыла 1 сакавіка атрымаў адмоўны адказ на паседжанні Салігорскай выбарчай камісіі на зварот выбаршчыкаў, якія прапанавалі яго ў якасці назіральніка ў камісіі.

І. Шыла сабраў 10 подпісаў, аднак сябры камісіі засумнявалі ў двух падпісантах і прапанавалі сабраць подпісы яшчэ раз. Паводле Івана, ніякіх мерапрыемстваў па праверцы сапраўднасці інфармацыі, пададзенай у звароце грамадзянаў, не праводзілася. Ён адзначае, што першыя сем подпісаў належылі вядомым грамадскім актывістам Салігорска, астатнія былі сабраныя ў выбаршчыкаў раёна.

Нягледзячы на першую адмову, сёння, 2 сакавіка, Іван Шыла падаў паўторны зварот ад 12 грамадзянаў аб рэгістрацыі яго назіральнікам у раённую выбарчую камісію. Камісія  разгледзіць яго ў трохдзённы тэрмін. Хаця, напрыклад, зварот БХК па вылучэнні назіральнікам кіраўніка мясцовай філіі Леаніда Мархоткі быў разгледжаны і афіцыйна зарэгістраваны ў гэты ж дзень.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international